Найлепшыя літоўскія памежнікі працуюць на мяжы з Беларуссю
Тры першыя месцы на адмысловых спаборніцтвах узялі супрацоўнікі з літоўска-беларускіх памежных пунктаў.
Традыцыйнае спаборніцтва паміж літоўскімі памежнікамі выявіла, што самых падрыхтаваных адпраўляюць ахоўваць беларускае памежжа. Першае месца ўзяла каманда з Ігналіны, другое — Варэнаў, трэцяе — Вільні. Кожная з іх працуе менавіта на беларускім памежжы, паведамляе lrytas.lt.
Спаборніцтва ўключала страляніну з розных відаў зброі, фізічную падрыхтоўку, першую медычную дапамогу, дэманстрацыю ведання замежных моваў і іншых навыкаў.
Пераможцы атрымалі помныя прызы, дыпломы і медалі, а таксама па пяць дадатковых дзён аплочанага адпачынку.
Фота — immigrant-press.ru