Намесніца міністра гандлю: ценявому бізнэсу засталося нядоўга

"Са з'яўленнем новых, легальных станцый тэхнічнага абслугоўвання, з іх развіццём беларускі спажывец аддасць перавагу ўсё ж менавіта легальнаму сектару, паколькі гэта гарантыя якасці і бяспекі", — цытуе словы намесніцы міністра гандлю БЕЛТА.

Ірына Наркевіч паведаміла, што, па выніках праверак, каля 50% станцый тэхабслугоўвання ў Беларусі знаходзяцца "ў ценю". Туды сыходзяць кваліфікаваныя кадры, там шмат кліентаў — найперш з-за больш таннага абслугоўвання.

Фота — bymedia.net