Намеснік прэм’ер-міністра сустрэнецца з жыхарамі Пінска

Выязны прыём парвядзе намеснік Міхаіла Мясніковіча Анатоль Калінін. Спадар Калінін курыруе працу адразу пяці беларускіх міністэрстваў: транспарту і камунікацый, ЖКГ, будаўніцтва і архітэктуры, сувязі і МНС.

На сустрэчу з пінчукамі чыноўнік запланаваў выдзеліць дзве гадзіны. Пабачыць яго можна будзе ў гарвыканкаме з 11.00 да 13.00.