Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў паехаў на паседжанне ПА АБСЕ
Віктар Гумінскі ўдзельнічае ў восеньскім паседжанні Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
Як адзначае БелаПАН, яно праходзіць 6—10 кастрычніка ў харвацкім Дуброўніку. У рамках паседжання пройдуць парламенцкая канферэнцыя па пытаннях рэгіянальнага развіцця ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, паседжанне Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і Міжземнаморскі форум.
Гумінскі выступіць на парламенцкай канферэнцыі па пытанні барацьбы з гандлем людзьмі.