Намесніка дырэктара Гомельскага радыёзавода злавілі на хабары
Суд Савецкага раёна Гомеля вынес яму вырак за махлярства і падбухторванне да дачы хабару.
Як інфармуе БЕЛТА, намеснік дырэктара вымагаў хабар ад пасярэдніка прыватнай фірмы. Сума ў 3 тысячы долараў прызначалася яму ў якасці ўзнагароды за паскораную падрыхтоўку дакументаў на нерухомасць прадпрыемства з наступным адчужэннем на карысць камерцыйнай структуры. У выніку фірма мела атрымаць 25 невыкарыстоўваных аб'ектаў.
Суд прысудзіў яму 4 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады.
Пракуратура збіраецца апратэставаць прысуд і патрабуе больш суровага пакарання.
Фота — ru.tsn.ua