Намесніку міністра ўнутраных спраў Яўгену Полудню выставілі абвінавачванне

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Генеральную пракуратуру, Полудзень па-ранейшаму застаецца пад вартай.

Нагадаем, буйнога міліцэйскага чыноўніка затрымалі 8 снежня. У гэты ж дзень Генпракуратура пачала на яго крымінальную справу. Пазней работнікі Генпракуратуры паведамілі, што Полудзень неаднаразова злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай ды іншай асабістай зацікаўленасці.