Нападаючаму БАТЭ Мазалеўскаму ўдарылі нагой па нырках (відэа)

Нагадаем, учора БАТЭ на сваім полі выйграў у наваполацкага "Нафтана" — 3:0. Дзмітрый Мазалеўскі зноў забіў (на 21-й хвіліне), гэта яго сёмы гол у чэмпіянаце (на яго рахунку таксама два галявых пасы).

Як паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ, на 68-й хвіліне ў барацьбе за мяч гулец "Нафтана" Алег Шкабара каленам ударыў Мазалеўскага. Яго давялося замяніць. Спачатку футбаліста павезлі ў бальніцу з падазрэннем на разрыў ныркі. На шчасце, пашкоджанне аказалася не такое небяспечнае. Мяркуецца, што Дзмітрый Мазалеўскі зможа выйсці на поле праз два тыдні.

Варта адзначыць, што Шкабара атрымаў ад арбітра матчу толькі вусную заўвагу.