Перад візітам кіраўніка дзяржавы на стадыёне фарбавалі траву (фота)
Гэта адбылося ў польскім горадзе Познань.
Мясцовы стадыён — адзін з васьмі, на якім прайдуць матчы футбольнага чэмпіянату Еўропы 2012 года. У мінулы аўторак з інспекцыйнай паездкай там з'явіўся польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі.
Як паведамляе сайт football.by, гаспадары хатняй арэны "Леха", за які выступае беларускі паўабаронца Сяргей Крывец, падрыхтаваліся да візіта. У сеціве з'явіліся здымкі, на якіх нейкі чалавек фарбуе газон стадыёна.