Насельніцтва з разуменнем і без панікі рэагуе на "валютныя праблемы"
Такое меркаванне выказаў сёння журналістам старшыня праўлення ААТ "БПС-Банк" Васіль Мацюшэўскі.
"Урад і Нацыянальны банк Беларусі вельмі сур'ёзна асэнсоўваюць сітуацыю. І прынятыя дзеянні, я мяркую, нармалізуюць сітуацыю", — сказаў Мацюшэўскі, перадае БЕЛТА.
БПС-Банк, паводле заявы яго кіраўніцтва, задавальняе попыт насельніцтва на валюту. "Нейкіх глабальных праблем у нас з кліентамі няма. Мы працуем, як і ўвесь рынак, на абароце. Насельніцтва з разуменнем ставіцца да сітуацыі", — падкрэсліў банкір. Самае галоўнае, што няма панікі, дадаў ён.