Настаўнік БАТЭ трапіў у рэйтынг IFFHS найлепшых футбольных трэнераў
Віктар Ганчарэнка ўключаны ў рэйтынг Міжнароднай федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS), які адлюстроўвае перыяд з 1996 па 2012 год.
Барысаўскі трэнер знаходзіцца на 226-м месцы, адзначае goals.by. Кампанію беларусу на гэтым радку склаў грузін Тэмур Кецбая.
Найлепшы з трэнераў на постсавецкай прасторы ў гэтым перыядзе — украінец Валерый Лабаноўскі. Яшчэ два трэнеры таксама прадстаўляюць Украіну: на 64-м месцы — Алег Блахін, на 236-м — Ёжэф Саба.
Ад Расіі ў рэйтынг IFFHS таксама ўвайшлі тры трэнеры — Алег Раманцаў (77), Валерый Газаеў (132) і Курбан Бердыеў (169).
Дзясятка найлепшых трэнераў у перыяд з 1996 па 2012 год паводле версіі IFFHS выглядае так:
1. Алекс Фергюсан (Шатландыя)
2. Арсен Венгер (Францыя)
3. Жазэ Маўрынью (Партугалія)
4. Фабіё Капэла (Італія)
5. Марчэла Ліпі (Італія)
6. Вісэнтэ дэль Боске (Іспанія)
7. Гуус Хідынк (Галандыя)
8. Отмар Хіцфельд (Нямеччына)
9. Марсэла Б'елса (Аргентына)
10. Луіс Феліпэ Скалары (Бразілія)
Фота — daylife.com