Настаўнікаў з Глыбоччыны прымушаюць ездзіць на ўборку льну
За гектар паднятага льну абяцаюць 50 тысяч рублёў. А працаваць прымушаюць і па буднях, і па выходных!
Настаўнікі ў прыватных гутарках абураюцца, але “на лён” едуць моўчкі, бо баяцца згубіць працу:
“Настаўнікі выставілі адзнакі за чвэрць без абмеркавання (няма калі!), адмянілі дадатковыя заняткі. Бо для настаўніка няма нічога больш важнага і святога, чым дапамога калгасу ва ўборцы льну”, ― піша адзін з пакрыўджаных настаўнікаў і сваім блогу.

Настаўнікам абяцалі заплаціць 50 тысяч рублёў за гектар паднятага льну. Акрамя настаўнікаў, на глыбоцкіх палетках працуюць і супрацоўнікі іншых прадпрыемстваў з Глыбокага.