Наступствы стыхіі: 50 населеных пунктаў дагэтуль без святла
З-за моцнага ветру ў нашай краіне пацярпеў 231 населены пункт у Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.
Былі пашкоджаныя дахі ў 193 жылых дамах, 110 з іх ужо адноўленыя. Вецер пашкодзіў больш за 300 сельскагаспадарчых будынкаў. БЕЛТА паведамляе, што ў 1190 населеных пунктах адбылося адключэнне электраэнергіі, аднак у абсалютнай большасці выпадкаў наступствы стыхіі былі ліквідаваныя. На шчасце ніхто не пацярпеў.
Фота — bymedia.net