Нацбанк не будзе прадаваць валюту камерцыйным банкам для абменнікаў
Банкі змогуць купіць валюту для абменнікаў там, дзе захочуць — на біржавым ці пазабіржавым рынках.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
Прадстаўнік Нацбанка кажа, што рашэнне пра адмену абмежаванняў прынялі ў сувязі з сітуацыяй на наяўным валютным рынку, а таксама з мэтай выхаду на адзіны курс рубля.
У Нацбанку лічаць, што адмена абмежаванняў на валютным рынку дазволіць збіць ажыятажны попыт насельніцтва на валюту.