Нацбанк павышае стаўку рэфінансавання з 17 жніўня
Яна павысіцца на 2 адсоткі і складзе 22% гадавых.
Адпаведную пастанову прыняло 11 жніўня Праўленне Нацыянальнага банку.
Паведамляецца, што павелічэнне стаўкі рэфінансавання будзе спрыяць стабілізацыі сітуацыі ў замежнаэканамічнай сферы і абмежаванню інфляцыйных працэсаў. Адзначым, што такое павышэнне павялічыць выплаты па банкаўскіх укладах. Але разам з тым павысяцца і выплаты па крэдытах, прывязаных да стаўкі рэфінансавання.