Нацбанк перастане падтрымліваць дзяржаўныя банкі

У сераду часопіс “Банковский вестник” апублікаваў прамову намесніка старшыні Нацбанка Юрыя Алымава. Ён выступіў у канцы кастрычніка на пашыраным паседжанні праўлення Нацбака. На думку спецыяліста, залежнасць дзяржбанкаў ад кароткатэрміновых рэсурсаў — гэта крыніца эмісіі. Эмісія ў сваю чаргу можа прывесці да падзення курсу беларускага рубля.

Алымаў заявіў, што рэгулятар мае намер жорстка абмежаваць эмісійнае рэфінансаванне банкаў. Ім давядзецца самастойна вырашаць праблему ўласнай ліквіднасці, перадае Interfax.by