Наваполацкі чыноўнік адмовіўся ад хабару ў 40 тысяч долараў
Прапаноўваў грошы расійскі бізнэсовец.
Кіраўнік аднаго з падраздзяленняў наваполацкага "Нафтана" адмовіўся ад хабару $40 тыс. і дапамог затрымаць расійскага бізнэсоўцу, які прапаноўваў грошы беларускаму чыноўніку, піша БелТА.
Кіраўнік адной з камерцыйных фірмаў Растоўскай вобласці спрабаваў набыць у "Нафтана" па заніжаным кошце чатыры спісаныя халадзільныя ўстаноўкі. За кожную ён прапаноўваў па $10 тыс. Настойлівыя просьбы расійскага бізнэсоўца аб дапамозе, нягледзячы на катэгарычную адмову, вымусілі кіраўніка ўпраўлення завода звярнуцца ў КДБ па дапамогу. Расіяніна схапілі і асудзілі на два гады турмы. Аднак у выніку ён выплаціў 35 мільёнаў штрафу і з’ехаў на радзіму.