Наваполацкі чыноўнік: футбалісты "Нафтана" атрымліваюць заробак своечасова
Нагадаем, што ўладальнікі Кубка Беларусі пасля перамогі паскардзіліся, быццам 4 месяцы не атрымліваюць заробкаў.
Капітан каманды Мікікта Букаткін нават публічна заявіў, што футбалісты могуць не выйсці на наcтупны матч з "Шахцёрам", калі не атрымаюць заробкі.
Начальнік спортаддзела Наваполацкага гарвыканкама Сяргей Марчанка ў каментары "Прессболу" паведаміў, што сітуацыя выглядае не так катастрафічна, як кажуць спартоўцы. Па яго словах, футбалісты атрымліваюць грошы своечасова і ў тым аб'ёме, які прадугледжвае 497-ы ўказ кіраўніка краіны.
Праўда, прызнае чыноўнік, у кантрактах у гульцоў запісаныя іншыя сумы. Але яны рэгулюцца іншым указам — 300-м. І гэтыя грошы павінны выплочвацца ў выглядзе спонсарскай падтрымкі ад "Белнафтахіма". Гаворка ідзе пра 6,5 мільярда рублёў. Гэтыя грошы, кажа Марчанка, павінны паступіць у клуб на працягу тыдня.
Фота — novaya.by