Навучанне ў брэсцкім "палітэху" падаражэе амаль на чвэрць

Як паведамляе "Брестская газета", прагноз кошту навучання з'явіўся на сайце БрДТУ. Паводле яго, для студэнтаў 1 курса тэхнічных спецыяльнасцяў прыкладны кошт складзе ў сярэднім 10 мільёнаў рублёў. На эканамічных спецыяльнасцях — яшчэ вышэй. Кошт навучання для першакурснікаў-завочнікаў плануецца ў раёне 5 мільёнаў.

"Канчатковая цана навучання будзе вызначана пасля ўзгаднення з Міністэрствам адукацыі РБ”, — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што ў лютым кошт навучання ва ўстанове ўжо быў павышаны на 29%. На адной з самых дарагіх спецыяльнасцяў “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў” ён складаў звыш  8 мільёнаў рублёў.