Навучэнцы каледжа кралі свінняў, каб зарабіць на мабільнікі

Як паведамляе БелаПАН, на трох навучэнцаў Капыльскага сельскагаспадарчага ліцэя міліцыя пачала крымінальную справу. Міліцыя падазрае, што падлеткі забраліся на свінагадоўчую таварную ферму каля вёскі Леніна і скралі шэсць свінняў. Кошт скрадзенага ацэньваецца амаль у 6 мільёнаў рублёў.

Скрадзеных свінняў міліцыя вярнула. Падлеткі кажуць, што хацелі прадаць свінняў, а на атрыманыя грошы купіць сабе мабільнікі.