Навуковая сенсацыя: выяўлены невядомы клас арганізмаў
Сталі вядомыя вынікі даследавання вады, атрыманай у траўні 2012 года ў возеры Усход у Антарктыдзе.
Навукоўцамі было атрыманае ДНК бактэрыі, якая непадобная да вядомых на нашай планеце відаў. Пра гэта РІА "Новости" паведаміў супрацоўнік лабараторыі генэтыкі Пецярбурскага інстытута ядзернай фізікі Сяргей Булат. "Мы называем гэтае жыццё неідэнтыфікаваным і некласіфікаваным", — адзначае навуковец.
Нагадаем, што возера Усход на Антарктыдзе знаходзіцца пад лёдам, глыбіня свідравіны складае больш за 3500 метраў.