Навукоўцы: Ёсць сувязь паміж цікавасцю да будучыні і заможнасцю

Як паведамляе часопіс Nature, краіны, якія больш цікавяцца будучым, чым мінулым, характарызуюцца ў сярэднім больш высокім дабрабытам. Жыхары Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі і Японіі робяць у Google пераважна запыты пра будучае, Італіі — пераважна пра мінулае.

І толькі вынікі даследавання па ЗША і Канадзе выпадаюць з гэтай тэндэнцыі. Іх жыхары, як і тыя ж італьянцы, больш цікавяцца мінулым, але жывуць нашмат лепш.