Назіральніца: у Магілёве зафіксавана ўкідванне бюлетэняў
Пра гэта паведамляе назіральніца Аксана Самуйлава.
Яна расказвае, што члены ўчастковай выбарчай камісіі №68 схавалі урну для датэрміновага галасавання пад стол, ускрылі яе і пачалі туды ўкідваць бюлетэні. Дакладную колькасць укінутых бюлетэняў Аксана Самуйлава назваць не можа.
Калі ж назіральніца пачала пытаць у членаў камісіі, што яны робяць, то яе выдалілі з выбарчага ўчастка.
З нагоды інцыдэнта кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87 Аксана Закрэўская падала скаргі ў акруговую і ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама ў пракуратуру.
На самым участку атрымаць каментар не ўдалося.
Фота — bymedia.net