Названая прычына выбуху на караблі ў Светлагорскім раёне

Як нагадвае БелаПАН, у ноч з 6 на 7 жніўня на рацэ Бярэзіне ў Светлагорскім раёне адбыўся выбух на земснарадзе — караблі тэхнічнага флоту. 


Па звестках выратавальнікаў, у плывучым паліўным баку карабля падарвалася газапаветраная сумесь. Пасля завяршэння запраўкі земснарада яго 23-гадовы капітан вырашыў пасвяціць кішэнным ліхтарыкам, каб паглядзець, колькі ў баку паліва. Адразу пасля ўключэння ліхтарыка адбыўся выбух. Капітан атрымаў апёкі 10% цела: у яго абгарэлі рукі, перадплеччы і шыя. Маладога чалавека шпіталізавалі. 


Ад выбуху паліўны бак разгерметызаваўся, частка дызпаліва выцяекла ў раку і разлілася на плошчы 100 квадратных метраў. Выратавальнікі пагасілі пажар, разлітае паліва аператыўна сабралі.