Названыя прэтэндэнты на званне лепшага футбаліста Еўропы

У лік намінантаў на атрыманне ўзнагароды лепшага футбаліста Еўропы па выніках сезона 2010/11 па версіі УЕФА ўвайшлі ўладальнікі Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў ускладзе "Барселоны" Хаві Эрнандэс і Ліянэль Месі, а таксама лідар мадрыдскага "Рэала" Крышціяну Раналду. Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт УЕФА.