Недахоп лекараў у Беларусі вырашаць з дапамогай замежнікаў?
Міністэрства аховы здароўя заявіла, што зацікаўленае ў лекарах-замежніках.
Дзеля таго, каб іх завабіць у нашу краіну, скасаванае патрабаванне атрымання грамадзянства і віда на жыхарства. Цяпер гэта не патрабуецца для заняткаў медычнай дзейнасцю ў Беларусі.
У міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што неабходнасць прыцягнення на працу замежных спецыялістаў узнікла праз "натуральны адток кадраў, які непазбежны". Многія лекары з'язджаюць з Беларусі па сямейных абставінах, а таксама з-за ўзроўня заробку.
На сённяшні дзень укамлектаванасць медперсаналам установаў аховы здароўя нашай краіны складае каля 70%, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net