Некаторыя цяжка параненыя могуць быць дастаўлены з Мінска ў Маскву
Беларускія і расійскія медыкі абмяркоўваюць магчымасць пераводу некаторых пацярпелых ад выбуху ў мінскім метро на лячэнне ў Маскву.
Пра гэта паведаміў 12 красавіка журналістам у Мінску галоўны лекар палявога шматпрофільнага шпіталя цэнтра медыцыны катастроф "Абарона" пры Мінздароўя і соцразвіцця Расіі Валеры Шабанаў.
"Мы пакуль абмяркоўваем магчымасць дастаўкі ў Маскву найбольш цяжкіх хворых... Калі спатрэбіцца, найбольш цяжкіх хворых мы перавязем у федэральныя клінікі — Бурдэнка, Скліфасоўскага, Вішнеўскага", — сказаў Шабанаў.
Ён распавёў, што ў Беларусі ў дадзены момант працуюць шэсць расійскіх лекараў —нейрахірургі, рэаніматолагі і траўматолагі. Яны ўжо агледзелі палову найбольш моцна пацярпелых пры выбуху, перадае РІА Новости.