"Нёман" і "Металург" зарабілі ў сустрэчы 208 хвілін штрафу на дваіх

Падчас матчу адбыліся некалькі боек, паведамляе goals.by. У першым перыядзе дзве бойкі адбыліся за тры секунды да яго заканчэння. Нападнік "Металурга" Мікіта Камароў пачаў біцца з Аляксандрам Маляўкам, а абаронца "Нёмана" Сяргей Багалейша — з Паўлам Дашковым. Камароў, Маляўка і Дашкоў атрымалі па 4 хвіліны штрафу, а Багалейшу выдалілі да канца гульні.

У трэцім перыядзе адбылася бойка паміж Сяргеем Маркоўскім і Канстанцінам Дурновым. Абодва атрымалі дысцыплінарныя штрафы да канца гульні.

А пасля фінальнай сірэны яшчэ адзін штраф за напад атрымаў нападнік "Нёмана" Каспарс Сауліеціс. Латышскі форвард уступіўся за партнёра па камандзе Вячаслава Лісічкіна, супраць якога пасля сірэны ўжыў сілавы прыём Павел Дашкоў. Дарэчы, Дашкоў таксама атрымаў штраф.

Фота — nerdnirvana.org