Невядомы падпаліў дзверы ў майстэрні Акадэміі мастацтваў

Як інфармуе БЕЛТА, майстэрня Акадэміі мастацтваў размяшчаецца ў адным з дамоў на Старавіленскім тракце. Паведамленне пра пажар паступіла ў 22.39. Агонь удалося пагасіць да прыезду пажарнікаў. Вінаватага ў падпале зараз шукаюць.

Дарэчы, у той жа дзень таксама невядомы здзейсніў падпал у сутарэннях аднаго з дамоў на вуліцы Андрэеўскай.

Фота — nv-online.info