Невядомыя абрабавалі аўтазаправачную станцыю ў Лагойскім раёне

Як паведамляе БелаПАН, нападнікі абралі аўтазапраўку РУП "Беларуснафта — Мінаблнафтапрадукт" каля вёскі Дабранёва. Двое невядомых у масках пад пагрозай прадмета, падобнага на абрэз, забралі выручку аўтазапраўкі. Іх здабычай стала каля 1 мільёна беларускіх і 250 тысяч расійскіх рублёў. Пасля гэтага нападнікі ўцяклі.

Цяпер ідзе вышук злачынцаў.

Фота — tsn.ua