Невядомыя апаганілі праваслаўны храм Іаана Прадцечы ў Мазыры
У ноч на 18 сакавіка невядомыя намалявалі на сцяне храма і на алтарнай частцы перавернутыя крыжы з абразлівымі надпісамі.
Храм знаходзіцца на пачатку бульвара Юнацтва, дзе заўсёды вельмі шматлюдна не толькі ўдзень, але і ўвечары. Япіска Тураўскі і Мазырскі Стэфан заявіў, што гэтая акцыя сведчыць пра неабароненасць праваслаўных храмаў ад апаганьвання, перадае РІА "Новости".
Ён заклікаў вернікаў маліцца за святароў храма, пацярпелага ад рук вандалаў.
Дарэчы, гэта не першы акт вандалізму ў Мазыры. У 2007 годзе тут быў апаганены і спалены храм Георгія Пераможцы, у 2010-м — апаганены храм Увядзення ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы.