Невядомыя "мсціўцы" папрабівалі колы аўтамабіляў у Мінску (фота)

Як паведамляе сайт onliner.by, дакладна невядома, ці дзейнічаў адзін зламыснік, ці іх было некалькі. Агулам былі пашкоджаныя пяць аўтамабіляў, прыпаркаваных у двары. У яшчэ адным легкавіку, які стаяў на вуліцы Кульман, было вырвана і скрадзена люстэрка.

Міліцыянты пакуль не могуць сказаць, ці гэта дзейнічалі хуліганы, ці нейкія "мсціўцы" з ліку мясцовых жыхароў, незадаволеных тым, як паркуюцца машыны. Вядзецца следства.

Фота — onliner.by