Ніводная з лядовых арэн Брэстчыны не адпрацоўвае затрачаных сродкаў
Аб гэтым паведамляе ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама.
Паводле звестак чыноўнікаў, ні адзін лядовы палац у вобласці за 2011 год не прынёс прыбытку. Платныя паслугі не ў стане акупіць надмерную “камуналку”, паведамляе region.ej.by.
Напрыклад, у адным толькі брэсцкім лядовым палацы камунальная аплата ў месяц - 218 мільёнаў. Прыбыткі палацаў настолькі малыя, што нават не ў стане выканаць урадавую задачу -- акупаць хоць бы 50% выдаткаў.