Нобелеўскую прэмію па хіміі прысудзілі амерыканскім навукоўцам
Роберт Лефкавіц і Браян Кобілка даследавалі рэцэптары, якія забяспечваюць здольнасць клетак адчуваць навакольнае асяроддзе і прыстасоўвацца да яго.
Як адзначае Reuters, даследаванні хімікаў дапамогуць зразумець працэсы, якія прыводзяць да развіцця ракавых пухлінаў.
У чацвер 11 кастрычніка стане вядомае імя паэта ці празаіка, які атрымае Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2012 год.
Нагадаем, узнагароджанне традыцыйна пройдзе 10 снежня ў Стакгольме.
Фота — ЕРА/ИТАР-ТАСС