Новая стодоларавая купюра: сіняя 3-D паласа, звон і стары партрэт
Абноўленая купюра наміналам у 100 долараў ЗША паступіць у абарот 8 кастрычніка 2013 года.
Пра гэта заявіла Федэральная рэзервовая сістэма Злучаных Штатаў. Чакаецца, што пры вырабе купюры будуць выкарыстаныя новыя, больш дасканалыя тэхналогіі для абароны ад падробкі. На ёй з'явіцца сіняя 3-D паласа, на якой можна будзе пабачыць звон і лічбу 100. Нязменным застанецца партрэт Бенджаміна Франкліна, інфармуе РІА "Новости".