Новы Папа Рымскі можа прыступіць да сваіх абавязкаў ужо 19 сакавіка
Такое меркаванне выказаў французскі ватыканіст Антуан-Мары Ізар.
Паводле яго версіі, кардыналы могуць выбраць новага Папу да 18 сакавіка, калі Каталіцкая царква адзначае ўрачыстасць святога Іосіфа. У гэты ж дзень Бенедыкт XVI (Ёзаф Ратцынгер) адзначае свае імяніны.
Антуан-Мары Ізар заявіў, што канклаў (сход кардыналаў) найхутчэй пачнецца 10 сакавіка і працягнецца 3-4 дні. За апошнія 100 гадоў не было выпадку, каб гэтае мерапрыемства працягвалася больш за 4 дні.
Такія хуткія выбары новага пантыфіка дадуць магчымасць яму падрыхтавацца да святкавання Вялікадня, які каталікі сёлета святкуюць 31 сакавіка, адзначае РІА "Новости".
Нагадаем, 85-гадовы Бенедыкт XVI нядаўна заявіў, што з-за свайго ўзросту ўжо не можа больш ачольваць Каталіцкі касцёл і вырашыў сыйсці з пасады. Адбудзецца гэта 28 лютага.
Фота — AFP