Новы прэм'ер-міністр Італіі Марыа Монці зрабіў кур'ёзную кадравую памылку
Пасаду новага намесніка міністра па сельскай гаспадарцы павінен быў заняць прафесар Франка Брага.
Аднак праз непаразуменне на гэтую пасаду быў прызначаны іншы прафесар, Франчэска Брага. Ён, як высветлілася, таксама спецыялізуецца на сельскай гаспадарцы. Імя новага намесніка міністра было афіцыйна абвешчана. Толькі пасля гэтага прафесару паведамілі, што яго прызначылі на гэтую пасаду памылкова, паведамляе УНІАН.