Новым трэнерам "Барселоны" стане памочнік Гвардыёлы — Ціта Віланова
Нагадаем, што легендарны трэнер Хасэп Гвардыёла вырашыў не працягваць кантракт, які сканчаецца 30 чэрвеня.
Ён адзначыў, што гэта няпростае рашэнне, але за чатыры гады ён проста стаміўся.
Віланова сёлета адзначыць свой 41-ы год. Спартовую кар'еру ён пачынаў у моладзевым складзе "Барселоны", потым гуляў у клубах "Фігерэс", "Сельта" ды іншых. Кар'еру футбаліста Віланова скончыў у 2002 годзе ў клубе "Граманет". У "Барселоне" памочнікам Гвардыёлы ён стаў у 2007 годзе.
Фота — newsbarca.com