Нягледзячы на зніжэнне кошту паліва мінскія службы таксі павышаюць кошты

У службе таксі 107 з сённяшняга дня праезд па горадзе каштуе 2200 рублёў за кіламетр. Яшчэ ўчора тарыф складаў 1740 рублёў. Праезд за межамі горада падаражэў з 2400 да 3000 рублёў.


Павышэнне тарыфаў плануецца і ў службе таксі 135.


Служба 135: “У нас разглядаецца падаражэнне, але толькі з 10 чэрвеня. Зараз тарыф па горадзе — 1740 рублёў за кіламетр, за горадам — 2610 рублёў за кіламетр. Хутчэй за ўсё з заўтрашняга дня будзе па горадзе 2250 рублёў, за горадам — 3000 рублёў за кіламетр”.


У іншых сталічных службах таксі кажуць, што пытанне павышэння тарыфаў будзе вырашана цягам бліжэйшых дзён.


Нагадаем, апошні раз паслугі таксі даражэлі 2 тыдні таму.