Нямецкія сацыял-дэмакраты вінавацяць Меркель у крадзяжы ідэяў

Ён з'яўляецца сапернікам канцлеркі Ангелы Меркель на парламенцкіх выбарах, якія павінны прайсці ўвосень 2013 года. Апытанні грамадскай думкі сведчаць, што сацыял-дэмакраты саступаюць кіруючай кааліцыі ХДС/ХСС і "Свабодных дэмакратаў".

У сваім гадзінным перадвыбарным выступе лідар сацыял-дэмакратаў абвінаваціў Меркель у крадзяжы ідэй у яго партыі і атрыманні палітычных бонусаў ад рэформаў, ініцыяваных сацыял-дэмакратамі. Як перадае РБК, Штайнбрук прыпісаў сабе ў заслугу рашэнне гарантаваць назапашванні нямецкіх грамадзян на ашчадных дэпазітных рахунках і праграму дапамогі аўтавытворцам.

Адмыслова Штайнбрук пахваліў папярэдняга канцлера Нямеччыны — сацыял-дэмакрата Герхарда Шродэра. Менавіта пры ім адбылася рэформа працоўнага заканадаўства, якая прывяла да эканамічнага росту ў Нямеччыне.

Фота — workinfo.com.ua