П’яная жанчына торкнула пальцам у вока даішніку

Супрацоўнік ДАІ спыніў яе машыну каля вёскі Дзякшняны Маладзечанскага раёна, піша "Рэгіянальная газета". Па словах пракурорскіх работнікаў, вока пацярпелага засталося на месцы, толькі пачырванела.

На жанчыну могуць пачаць крымінальную справу за насілле ў дачыненні да работніка міліцыі. За гэта пагражае пазбаўленне волі на шэсць гадоў.