Па дадзеных экзіт-полаў на выбарах у Польшчы перамагла партыя Туска

“Грамадзянская платформа”, паводле апытанняў выбаршчыкаў, набірае 39,6%галасоў. Партыя Яраслава Качыньскага “Права і справядлівасьць” набірае 30,1%. Гэтыя дадзеныя былі прадастаўлены тэлекампаніяй TNS. Іх абвясцілі адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў.

У “Грамадзянскай платформе” ужо заявілі пра перамогу на выбарах, лічачы паказчыкі экзіт-полаў “вельмі камфортнымі” для сябе.