Па факце гібелі расійскага акцёра Андрэя Паніна завялі крымінальную справу

Крымінальную справу распачалі паводле артыкула аб “наўмысным нанясенні цяжкай шкоды здароўю, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага”, паведамляе ВВС.

Следчыя не бачаць у карціне здарэння крымінальнага характару смерці, але для паўнамаштабнага расследавання хочуць правесці судовыя экспертызы.
 
Тым часам, у расійскай прэсе прайшла інфармацыя са спасылкай на крыніцы ў медыцынскіх колах, што Андрэй Панін усё ж быў забіты, бо траўмы такога кшталту немагчыма атрымаць пры падзенні.