Па факце катастрофы верталёта на Пастаўшчыне распачатая крымінальная справа

Для расследавання абставінаў катастрофы створаная адмысловая следчая група, інфармуе БелаПАН. Месца падзення паветранага судна ачэпленае. На ім працягваюць працаваць спецыялісты. У асобным авіяцыйным атрадзе органаў пагранслужбы ў Паставах канфіскоўваюцца дакументы, звязаныя з тэхнічным станам верталёта і перадпалётнай падрыхтоўкай экіпажа. Расследаванне знаходзіцца на кантролі Генеральнай пракуратуры.

Нагадаем, што "Еўракоптэр" органаў пагранслужбы Беларусі са здымачнай групай тэлерадыёкампаніі "Саюз" на борце разбіўся 20 кастрычніка ў раёне вёскі Вілейты Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. На борце знаходзіліся пяць чалавек: два члена экіпажа і тры журналіста. Усе яны загінулі.