Па факце пажару ў “Дудутках” узбуджаная крымінальная справа

Упраўленне дазнання папярэдняга расследавання мінскай міліцыі 13 верасня распачало справу на падставе арт. 219 КК (знішчэнне або пашкоджанне маёмасці па неасцярожнасці ў асабліва буйным памеры) па факце пажару на тэрыторыі музейнага комплексу “Дудуткі”, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што пажар музеі здарыўся вечарам 10 верасня. Згарэлі дах і драўляная столь на плошчы каля 600 кв. м. Кіраўніцтва “Дудутак” лічыць, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.