Па факце зносу першай мінскай электрастанцыі ўзбуджаная крымінальная справа

Нагадаем, што ў траўні 2010 года прэзідэнт падпісаў указ аб будаўніцтве ў Мінску побач з цыркам шматфункцыянальнага комплексу “Кемпінскі”. Праект прадугледжваў знос будынка электрастанцыі. Аднак, як сцвярджаюць у Беларускім таварыстве аховы помнікаў гісторыі і культуры, сама магчымасць гэтага з'яўлялася незаконнай.

Калі электрастанцыю ўсё ж знеслі, стараннямі сяброў арганізацыі была ўзбуджаная крымінальная справа, паведамляе “Ежедневник”. Аднак у тое, што вінаватыя будуць пакараныя, у Таварыстве аховы помнікаў не вераць.