Пачаўся продаж білетаў на матч Беларусь — Боснія і Герцагавіна
Ён пройдзе 2 верасня на мінскім стадыёне "Дынама".
Пачаўся продаж білетаў на матч адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года Беларусь — Боснія і Герцагавіна, які пройдзе 2 верасня. Квіткі каштуюць ад 20 да 55 тысяч рублёў.
Нагадаем, што беларуская зборная захоўвае шансы, каб патрапіць на кантынентальнае першынство, і многае вырашыцца якраз у бліжэйшых двух матчах са зборнай Босніі і Герцагавіны.