Пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі

Як інфармуе БЕЛТА, датэрміновае галасаванне працягнецца да 3 сакавіка. Выбары прэзідэнта Расіі адбудуцца 4 сакавіка. Кандыдатамі на вышэйшую дзяржаўную пасаду гэтай краіны з'яўляюцца прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін, лідар партыі "Справядлівая Расія" Сяргей Міронаў, кіраўнік КПРФ Генадзь Зюганаў, старшыня ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі і бізнэсмен Міхаіл Прохараў.