Пачынаецца конкурс на стварэнне мемарыяльнага знаку ахвярам тэракту

Арганізуе конкурс Мінгарвыканкам. Прымаць заяўкі будуць да 15 чэрвеня ва ўпраўленні культуры. А самі конкурсныя работы будуць прымаць да 30 верасня сёлета. У журы ўваходзяць спецыялісты ў сферы архітэктуры і выяўленчага мастацтва.

Знак мяркуюць размясціць на сцяне ў падземным пешаходным пераходзе ля “Кастрычніцкай”.