Пад Бабруйскам невядомы цягнік збіў хлопца і дзяўчыну
Здарэнне адбылося сёння ўначы.
Целы загінулых заўважыў машыніст цягніка Мінск — Еўпаторыя. Хлопцу было 26 гадоў, дзяўчыне — 21 год. Абодва яны жылі ў Бабруйску і нідзе не працавалі. Цяпер высвятляюцца абставіны трагедыі, у тым ліку і тое, якім цягніком яны былі збітыя, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net