Пад Баранавічамі мужчына ў масцы патрабаваў у жанчыны бутэльку
Здарэнне адбылося ў вёсцы Гута.
Мужчына спачатку абшукаў дом, які не быў зачынены. Не знайшоўшы алкагольных напояў, зламыснік апрануў маску і напаў на гаспадыню, якая якраз вярнулася дахаты.
Аднак жанчына не спалохалася, аказала супраціўленне і нападнік збег. Міліцыянты яго хутка затрымалі, бо пацярпелая апазнала зламысніка па голасе — ён аказаўся яе 29-гадовым аднавяскоўцам, паведамляе intex-press.by.
Фота — bymedia.net